Апошнія дзеянні Расеі на міжнароднай арэне выклікалі рэзкі пратэст польскіх і армянскіх дыпламатаў.МЗС Польшчы выказаў пратэст расейскаму пасольству ў адказ на ўдары расейскага войска па мірным насельніцтве Украіны і па будынку польскага пасольства ва Украіне.

Міністэрства замежных спраў Арменіі выклікала расейскага амбасадара і ўручыла яму ноту пратэсту ў сувязі з «адкрыта недружалюбнай, а часам і варожай прапагандай» у расейскіх медыя ў адрас афіцыйнага Ерэвану, піша РБК.
Улады Арменіі раней заявілі пра ўзяцце курсу на збліжэнне з Еўразвязам, і ўсё меней удзельнічаюць у працы АДКБ, куды пакуль яшчэ ўваходзяць як паўнапраўны сябар. Пры гэтым прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян браў удзел у святкаваньні 9 траўня ў Маскве.