Гэта тлумачыцца вайной на тэрыторыі Украіны і тым, што ўлады Расейскай Федэрацыі прызналі Польшчу недружалюбнай дзяржавай.

“Польскім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Расеі, рэкамендуецца пакінуць яе тэрыторыю даступнымі сродкамі — камерцыйнымі і прыватнымі, калі жыццёвая, сямейная або прафесійная сітуацыя не патрабуе неабходнасці заставацца на тэрыторыі гэтай краіны”, — адзначаюць у МЗС.
Таксама замежнапалітычнае ведамства перасцерагае, што расейскія ўлады скарацілі колькасць дыпламатычнага і консульскага персаналу Польшчы ў РФ, таму аказанне консульскай дапамогі становіцца больш абмежаваным.






