BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пашкоджаны будынак консульства Польшчы ў Кіеве ў выніку расейскага абстрэлу

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паразмаўляў з паслом Польшчы ва Украіне Пятром Лукасевічам, той паведаміў кіраўніку МЗС, што пацярпелых супрацоўнікаў консульства няма, паведамляе polskieradio.pl.

fot. PAP/Tomasz Gzell

Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што Украіне тэрмінова патрэбныя сродкі супрацьпаветранай абароны. Ён таксама звярнуўся да прэзідэнта ЗША. «Прэзідэнт Трамп, Пуцін здзекуецца з вашых намаганняў па дасягненні міру. Калі ласка, аднавіце пастаўкі зенітных боепрыпасаў ва Украіну і ўвядзіце новыя, жорсткія санкцыі супраць агрэсара», — напісаў польскі дыпламат.

Пентагон днямі прыпыніў пастаўку ў Кіеў тысячаў ракет супрацьпаветранай абароны Patriot, 155-мм ракет, ракет Hellfire, ракет HIMARS і ракет класа «зямля-паветра» Stinger. Частка боепрыпасаў ужо была ў дарозе з Польшчы ва Украіну.