BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС Польшчы пракаментаваў магчымую канфіскацыю будынка консульства ў Гародні

У МЗС Польшчы пракаментавалі завочны прысуд Гарадзенскага суда 72-гадоваму Станіславу Буйніцкаму – саўладальніку будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства.

У МЗС Польшчы паведамілі, што афіцыйна статус консульства ў Гародні не змяніўся. Па словах прэс-сакратара ведамства Паўла Уроньскага, ніякіх апавяшчэнняў ад беларускага боку не паступала, усе арэндныя дамовы на памяшканне па-ранейшаму дзейнічаюць.

Нагадаем, суд Ленінскага раёна Гародні 30 траўня вынес прысуд саўладальніку будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства, Станіславу Буйніцкаму. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры. Бізнэсоўцу прысудзілі да трох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але адзін год знялі паводле амністыі. Таксама яму прызначылі 84 000 рублёў штрафу.

Паводле прысуду, вырашана канфіскаваць адміністрацыйны будынак, дзе размяшчаецца польскае консульства, як “сродак здзяйснення злачынства”.

Беларускае Радыё Рацыя