Міністэрства замежных спраў Расеі, а таксама дзяржаўныя СМІ, перасталі называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі. Цяпер выкарыстоўваецца слова «апазіцыя».

Яшчэ напярэдадні Сяргей Лаўроў заяўляў, што Расея ў Сірыі дапамагае змагацца з «тэрарыстамі». Але ў апошняй заяве МЗС Расеі пра адмову Асада ад улады «тэрарысты» называюцца «апазіцыяй» і «ўдзельнікамі ўзброенага канфлікту».
Падобная метамарфоза адбылася і ў працы расійскіх тэлеканалаў. У першых ранішніх выпусках яны паведамлялі, што Дамаск захапілі «тэрарысты» і «баевікі». Аднак ужо ў апошніх выпусках навін на «Россия-1» гэтыя словы больш не выкарыстоўваліся.