BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС Украіны асудзіла сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніком “ДНР” Пушыліным


Міністэрства замежных спраў Украіны асудзіла сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзянісам Пушыліным, паведамляе bbc.com.

Фота: president.gov.by

Лукашэнка сустрэўся з Пушыліным 19 верасня. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, ён паабяцаў Пушыліну, што будзе супрацоўнічаць з «Украінай на тых жа прынцыпах, што і з Данецкай рэспублікай» і пры гэтым рабіць гэта «абсалютна не парушаючы ніякія міжнародныя нормы і нормы нашых узаемаадносін».

МЗС Украіны назвала сустрэчу Лукашэнкі з Пушыліным “яшчэ адным пацвярджэннем, што пазіцыя цяперашняй улады Беларусі адносна суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прадыктавана выключна ўказкамі Крамля і не мае нічога агульнага ні з міжнародным правам, ні з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь”.

Таксама ў ведамстве падкрэслілі, што “згаданыя недружалюбныя дзеянні палітычнага кіраўніцтва Беларусі не могуць застацца без належнага адказу і будуць мець негатыўныя наступствы для ўкраінска-беларускіх адносін”.