BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС Украіны: Цяжка назваць такія выбары сумленнымі, празрыстымі і дэмакратычнымі

Вынік прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі “быў загадзя вядомы”, і ўжо таму “цяжка назваць такія выбары сумленнымі, празрыстымі і дэмакратычнымі”, заявіла 27 студзеня Міністэрства замежных спраў Украіны.

Палітычныя рэпрэсіі ў краіне “пазбавілі выбаршчыкаў любога альтэрнатыўнага выбару, а самі выбары ператварылі ў палітычнае шоу аднаго чалавека”, адзначае ведамства.

“Выбары, якія адбываюцца ва ўмовах поўнага адміністрацыйнага кантролю і палітычных пераследаў, адсутнасці рэальнай палітычнай канкурэнцыі, ушчамлення свабоды слова і адсутнасці непадкантрольных уладзе СМІ, не могуць быць легітымнымі. Гэта фарс”, – падкрэслівае ўкраінскі МЗС.

“Міністэрства замежных спраў Украіны цалкам падзяляе і далучаецца да ацэнак Службы знешніх дзеянняў ЕЗ адносна вынікаў гэтага “дзейства” і выказвае сваю падтрымку тым беларусам, якія працягваюць змагацца за дэмакратычныя змены ў сваёй краіне, яе незалежнасць, захаванне сваёй нацыянальнай годнасці і самабытнасці”, — адзначаецца ў заяве.