Украіна заклікае Беларусь не нагнятаць сітуацыю ў двухбаковых адносінах, паведамляе unian.net.

Так спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі пракаментаваў пагрозы беларусаў закрыць украінскае пасольства ў Менску.
“Мы бачылі гэтыя заявы, старанна іх вывучылі, аналізуем іх. Не бачым асаблівай мэтазгоднасці, калі шчыра, рэагаваць на іх, таму што беларускі бок вядомы многімі заявамі, на якія не варта рэагаваць. Скажу толькі, што стварэнне “ўяўных пагроз” з боку Украіны, якім бы інтэнсіўным яно ні было, не робіць гэтыя пагрозы больш рэальнымі, таму, мы заклікаем не нагнятаць гэтыя антыўкраінскія настроі і не ствараць гэтага ўражання нейкіх уяўных пагроз, якіх няма”, – падкрэсліў Ціхі.
Спікер дадаў, што МЗС Украіны будзе і надалей адсочваць дзеянні і заявы Беларусі, а таксама адпаведным чынам на іх рэагаваць.






