Да правядзення акцыі пад назвай “Апоўдзень супраць Пуціна” на завяршэнні так званых прэзідэнцкіх выбараў у Расеі заклікае расейская апазіцыя.
Мяркуецца, што на яе прыйдзе прыкладна столькі ж удзельнікаў, колькі на пахаванне палітыка Аляксея Навальнага – каля 20 тысяч чалавек, – распавяла расейская журналістка-дакументалістка, саўладальніца праваабарончага ютуб-канала «My Russian Rights» Люба Камарына:
– А вось калі ўзяць усіх тых, хто прыйшоў і працягвае прыходзіць на магілу да Навальнага на Барысаўскія могілкі ў Маскве, то па падліках “Белага лічыльніка”, ёсць такая арганізацыя, у дзень пахавання было каля 20 000-22 000. Пасля людзі прыходзілі і працягваюць прыходзіць. Насельніцтва Масквы – 13 мільёнаў на сёння. І тут пытанне, у гэтым і заключаецца праблема, а што такое масавасць?
Тут, канешне, ёсць рызыкі таго, што людзі, якія выйдуць на пратэсныя акцыі, будуць затрыманыя. Але заўсёды прысутнічае надзея, што на ўсіх не хопіць аўтазакаў, – дадала суразмоўца.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя