BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На беларуска-кітайскіх вучэннях пад Берасцем адпрацоўвалі захоп аэрапорта

Антытэрарыстычныя вучэнні Eagle Assault (Атакуючы Сокал) прайшлі недалёка ад мяжы з Польшчай і Украінай. Пра гэта паведамляе ганконская газета South ( саф) China Morning Post.

Паводле звестак выдання, вучэнні прайшлі пад Берасцем, за 28 км ад мяжы з Украінай і Польшчай.

«На палігоне «Брэсцкі» беларуска-кітайскія паветрана-пошукавыя штурмавыя групы адпрацавалі пошук базавага лагера ўмоўнай тэрарыстычнай арганізацыі. А пасля яго выяўлення здзейснілі дэсантаванне з верталётаў Мі-8МТВ-5», — гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства Беларусі.

У ліку іншага была адпрацавана аперацыя па ўзяцці кантролю над аэрапортам, які па сцэнарыі быў захоплены тэрарыстычнай арганізацыяй.

Вучэнні сталі першымі сумеснымі манеўрамі дзвюх краін. Мінабароны Кітай апублікавала паведамленне ў WeChat, у якім адзначыла добрыя тэхнічныя навыкі і салідны ўзровень падрыхтоўкі войскаў дзвюх краін.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Міністэрства абароны Беларусі