BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025 у гонар Кастуся Каліноўскага і герояў Паўстання 1863-64 гадоў

1 лютага на Беласточчыне адбыўся KALINOŬSKI MARŠ 2025, прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікам Паўстання 1863-64 гадоў. Арганізатарам выступіла Беластоцкая філія РУХу пры падтрымцы Беларускай дыяспары Беластоку, клуба “Invictus 1863”, Беластоцкай Харугвы і “Беларускага дома”.

Кажа сябра Рады РУХу Міхал Родзька:

– Гэты марш у нас першы, пробны. Мы збіраемся зрабіць гэта штогадовым мерапрыемствам. У будучым годзе яно будзе больш колькасна па фармату людзей, па фармату самой праграмы. На гэты раз у нас было пэўнае абмежаванне да 50 удзельнікаў. Нас папрасілі гэта зрабіць, бо гэта ўсё ж такі памежная зона. Былі і малыя дзеці, і ўдзельнікі больш сталага ўзросту. Усе дашлі без перашкодаў. Кастусь Каліноўскі – гэта асоба, якая аб’ядноўвае ўсіх беларусаў.

Працягам Маршу стаў аўтапрабег у Мастаўляны, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Каля яго помніка прайшла ўрачыстая частка з ганаровай вартай у мундурах паўстанцаў ад клуба “Invictus 1863”.

Кажа Васіль Калач:

– Колькасць уражвае, дабірацца сюды далёка і ўзгадняць мерапрыемства таксама не проста. Нягледзячы на ўсё гэта, ахвотных ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага аказалася даволі шмат. Гэта ўзрушвае. Гэта дае надзею, што нашая справа не марная, будзе ісці далей і пашырацца.

– Каго любіш?

– Беларусь!

– То ўзаемна!

– Прыйшоў чарговы раз ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага, бо гэта важна для нас, беларусаў, памяць ад нашым героі.

– Што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табой ужо маскаля не будзе. Твой слуга – Яська Гаспадар з-пад Вільні.

– Усё вяртаецца, усё роўна мы мусім змагацца з Расеяй і постаць Каліноўскага зноў актуальная.

Агульная працягласць маршруту KALINOŬSKI MARŠ 2025 склала 26 км — узрост, у якім загінуў нацыянальны герой. Арганізатары спадзяюцца, што марш стане штогадовай традыцыяй і пашырыцца ў будучыні.

Марш пачаўся ў мястэчку Гарадок, вядомым па фестывалях “Басовішча” і “Тутака”, дзе існуе вуліца Кастуся Каліноўскага. Удзельнікі прайшлі пешым маршам у бок вёскі Страшава пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і бела-чорна-белымі РУХу.

У Страшава ўдзельнікі ўшанавалі памяць пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Карпюка, які падчас Другой сусветнай вайны кіраваў партызанскім атрадам імя Каліноўскага, а таксама вайсковага і палітычнага дзеяча Міколы Дзямідава, сваяка Кастуся Каліноўскага. На прыдарожнай капліцы былі ўскладзеныя выявы герояў і знічкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя