BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На фронце сітуацыя складаная, украінскае войска трывае абарону

Не надта пазітыўны настрой цяпер назіраецца ва ўкраінцаў. На фронце сітуацыя складаная, украінскае войска трывае абарону. Днямі толькі пачала прыбываць зброя ад ЗША, – распавёў валанцёр, дырэктар абуткавай фабрыкі ў Львове Алег Яніцкі:

Сітуацыя складаная. На працягу апошніх месяцаў ідзе масіраваны наступ. Было шмат інфармацыі, што нашы адступаюць, што шмат украінцаў гіне, што шмат адбываецца абстрэлаў. Таму большасць украінцаў адчуваюць сябе не ў пазітыўным настроі. А калі казаць пра апошнія тыдні, то найбольш інфармацыі было пра наступ на Харкаў. Таму ў паветры вітае трывожнасць.

Фото: Командування Об’єднаних Сил ЗС України

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш 800 дзён. Расейцы наступаюць на Харкаўскую вобласць. Прылёты ракет здараюцца па ўсёй украінскай тэрыторыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя