
Начальнік Упраўлення Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці Эдуард Маліноўскі публічна агучыў колькасць крымінальных спраў за нібыта “экстрэмісцкую дзейнасць” у рэгіёне. Усяго іх са жніўня 2020 году на тэрыторыі 17 раёнаў рэгіёну было пачата ажно 2 тысячы 600. Калі верыць газеце “Гродзенская праўда”, то гэта колькасць менавіта крымінальных спраў, без уліку адміністрацыйных спраў. Маштаб палітычных рэпрэсій такім чынам мае значна большы характар, чым уяўлялася.
У галоўным дзяржаўным прапагандысцка-інфармацыйным органе вобласці генерал-маёр юстыцыі Маліноўскі падрабязна расказаў пра тое “как экстремисты вербуют молодежь”.
Яшчэ генерал Маліноўскі прывёў наступную лічбу: У 2023 годзе каля 80% крымінальных спраў гэтай катэгорыі заведзена па здзейсненні “экстрэмісцкіх выказванняў ці дзеянняў” у сетцы інтэрнэт.






