BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На кампанію Лукашэнкі сабрана больш грошай чым на ўсіх астатніх прэтэндэнтаў

У выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі да 27 лістапада паступіла 610 120 рублёў, сведчыць апублікаваная Цэнтральнай выбарчай камісіі прамежкавая справаздача. Праведзены “Паглядам” аналіз дадзеных ЦВК сведчыць, што за тыдзень сума сродкаў у яго фондзе павялічылася на 9,5%. Пры гэтым на кампанію Лукашэнкі сабрана ў 20,7 разы больш, чым на астатніх чатырох прэтэндэнтаў на пасаду (у іх агулам на ўсіх усяго 29 тысяча 440 рублёў).

Здымак ілюстрацыйны

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта працягнецца да 6 снежня. Згодна з Выбарчым кодэксам, для ўдзелу ў выбарах прэтэндэнту на прэзідэнцкую пасаду неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.