BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступяць прадстаўнікі Кабінета

Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета стануць спікерамі панэльных дыскусій на канферэнцыі «Новая Беларусь». Так Павел Латушка, прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады, прыме ўдзел у панэлі «Як абараніць незалежнасць Беларусі і супрацьдзейнічаць «Выбарам–2025». Уладзімір Астапенка, в.а. прадстаўніка па замежных справах Кабінета, далучыцца да дыскусіі «Як не дапусціць жалезнай заслоны». Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета, выступіць падчас панэлі «Беларуская ідэнтычнасць у 2025 годзе». Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 3 жніўня на працягу 50 хвілін будзе адказваць на пытанні з залі ад удзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь».

На канферэнцыі таксама выступяць спецпасланнік Польшчы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Артур Міхальскі, пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім, дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, праваабаронцы, чальцы Каардынацыйнай Рады ды іншыя асобы.

Беларускае Радыё Рацыя