На латвійска-беларускай мяжы завяршылася будаўніцтва памежнага плота. Яго даўжыня складае амаль 145 кіламетраў, паведамляе Delfi.

Латвія пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю ў пачатку восені 2022-га (раней падобныя праекты рэалізавалі Польшча і Літва). Прычынай будаўніцтва стаў міграцыйны крызіс, адказнасць за які ўскладаецца на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
На праект было выдаткавана каля 125 мільёнаў еўра. Латвія стала апошняй еўрапейскай суседкай Беларусі, якая адгарадзілася плотам. Цяпер Рыгу хвалюе не толькі міграцыйны крызіс, але і вайсковая пагроза з боку Расеі і яе саюзніцы — Беларусі.