BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На лініі фронту расейска-ўкраінскай вайны стварыўся баланс сіл

Працэс прасоўвання тэхнічных сродкаў і інтэнсіфікацыя – такі характар цяпер набывае вайна ва Украіне. Разам з тым на полі боя сфармаваны такі баланс сілаў, які складана пахіснуць. У гэтым перакананы Народны дэпутат Украіны Алег Дунда:

Народны дэпутат Украіны Алег Дунда. Фота: kyivvlada.com.ua
Народны дэпутат Украіны Алег Дунда. Фота: kyivvlada.com.ua

– На полі бою сфармаваўся баланс, які зруйнаваць будзе цяжка. Адпаведна ўсё будзе залежыць ад Масквы, бо яны ініцыятары гэтага. Яны прадавілі лінію бою, а лінію фронту няздольныя, таму яны пачынаюць выкарыстоўваць іншыя інструменты і меэханізмы, якія з іх пункту гледжання ўразлівыя для Украіны.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 1323 дзень. Праз расейскую інвазію на ўкраінскай тэрыторыі дзейнічае ваенны стан пакуль што да 5 лістапада ўключна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя