BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дональд Туск прыедзе на мяжу – напярэдадні мігранты паранілі польскага жаўнера

autor: X/Straż Graniczna  

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск адрэагаваў на паведамленні пра параненага вайскоўца на польска-беларускай мяжы. Палітык паведаміў, што вайсковец знаходзіцца «пад добрым наглядам». Больш за тое, ён паведаміў, што да мяжы будуць перакінутыя дадатковыя сілы. «Буду там заўтра раніцай», — напісаў Туск.

З гэтай нагоды выказаўся і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш, які казаў пра «бандыцкія напады» на мяжы.  У аўторак адзін з мігрантаў параніў польскага вайскоўца вострым інструментам пры спробе перасекчы мяжу. Жаўнера даставілі ў шпіталь у Гайнаўку.  Яго жыццю нічога не пагражае. «Сям’і пацярпелага аказана псіхалагічная дапамога і падтрымка з боку войска», – сказаў прэс-сакратар Галоўнага камандавання ўзброеных сіл падпалкоўнік Томаш Квяткоўскі на брыфінгу ў Варшаве.

* * *

Жаўнер Польскага войска атрымаў нажавое раненне на мяжы з Беларуссю. Зламыснік быў адным з мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу.

Як паведапмляе прэс-служба польскай памежнай службы напад адбыўся каля мясцовасці Дубічы Царкоўныя на Гайнаўшчыне. Апошнім часам якраз там усё часцей фіксуюцца спробы нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Польскі жаўнер спрабаваў спыніць мігранта, які дастаў нож і параніў яго. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, жыццю параненага жаўнера нічога не пагражае.

Пазней стала вядома, што раненні атрымалі яшчэ два польскія жаўнеры. Пра гэта памежная ахова Польшчы паведаміла наступнае:

«Аднаго з іх ударылі разбітай бутэлькай, другі атрымаў раненні ў выніку нападу з выкарыстаннем інструманту, да якога быў прымацаваны нож».

Беларускае Радыё Рацыя