BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“На мяжы з Беларуссю будзе тры лініі абароны, але пагрозы нападу пакуль няма”

Кіеў на сёння не бачыць ніякіх “планаў, пагроз і магутнасцяў” для паўторнага нападу з боку Беларусі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю медыяплатформе “Мі-Україна”.


“Што да беларускага напрамку. Тое, што мы будуем [абарончыя] межы, гэта не сакрэт, – сказаў ён. – І расейцы таксама павінны ведаць, і беларусы таксама, ці расейцы на тэрыторыі Беларусі таксама павінны ведаць: так, тут ёсць межы. Так, тут будзе тры магутныя лініі абароны і тут ёсць войска. Яны павінны ведаць, што тут ёсць і “зубы дракона”, і супрацьтанкавыя равы”.

“І грамадства нашае, напрыклад Чарнігаўшчына, павінна ведаць, што тут магутная абарона”, – дадаў палітык.

Раней экс-камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў рэгулярна даваў справаздачу пра ўмацаванне мяжы з Беларуссю, у тым ліку шляхам абсталявання абарончых кропак і закладкі мін.

Беларускае Радыё Рацыя