17 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне адкрылі новую заставу “Грабені”, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

“Гэта ўжо не першае новае падраздзяленне на беларуска-ўкраінскім участку граніцы. І пры яго будаўніцтве ўлічаны досвед папярэдніх падраздзяленняў”, – адзначыў кіраўнік ДПК Канстанцін Моластаў.
Будаўніцтва новага комплексу памежнай заставы “Грабені” пачалося 20 лютага 2023 года ў рамках праграмы “Удасканаленне памежнай бяспекі Саюзнай дзяржавы”.
У памежным комплексе ёсць месцы для захоўвання і рамонту тэхнікі, гадавальнік для службовых сабак, для вайскоўцаў пабудаваны гарадок памежнай службы і спартыўныя аб’екты.
Застава адказвае за ахову 35-кіламетровага ўчастка мяжы з Украінай. Памежнікі экіпіраваныя прыборамі назірання і тэхнічнымі сродкамі. Для аховы мяжы выкарыстоўваецца ў тым ліку памежная авіяцыя.






