BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На наступным тыдні лідарка АПКБ наведае Бельгію, Данію і Польшчу

Пра гэта паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Фота: пресс-служба Святланы Ціханоўскай

Візіт у Бельгію пройдзе 13 траўня. У Антверпене дэмакратычная лідарка выступіць перад міністрамі культуры краін ЕЗ, правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі ведамстваў гэтай краіны.

“У сваім выступе Святлана Ціханоўская зверне ўвагу на важнасць падтрымкі беларускай культуры, мовы, нацыянальнай ідэнтычнасці”, — адзначыў Вячорка. Паводле яго слоў, у Бельгіі Ціханоўскую будзе суправаджаць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

14 траўня ў Капенгагене Святлана правядзе сустрэчу з прэм’ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдэрыксен. З міністрам у справах замежнікаў і інтэграцыі Каарэ Дыбвадам яна абмяркуе пытанні легалізацыі беларусаў у гэтай скандынаўскай краіне. Таксама запланаваны выступ Ціханоўскай на штогадовым Капенгагенскім саміце за дэмакратыю. На сайце саміту тэмай выступу Ціханоўскай названая “Барацьба за свабоду Беларусі”.

15–16 траўня дэмлідарка правядзе ў Польшчы, дзе выступіць на міжнароднай канферэнцыі Impact у Познані. Сярод спікераў канферэнцыі заяўлены міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, былая першая лэдзі ЗША Мішэль Абама, амерыканскі прафесар Цімаці Снайдэр, які спецыялізуецца на гісторыі Усходняй Еўропы, ды іншыя прадстаўнічыя асобы.