BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы раскрытыкавалі рашэнне прэзідэнта Польшчы

Палітыкі Грамадзянскай кааліцыі падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку раскрытыкавалі рашэнне прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага не падпісваць закон, звязаны з праграмай бяспекі SAFE. Паводле іх, гэта можа пазбавіць Польшчу значных сродкаў на абарону і бяспеку.

Паводле Падляшскага ваяводы Яцэка Бжазоўскага, праграма SAFE павінна была стаць беспрэцэдэнтным праектам узмацнення абароны і бяспекі ў Еўропе:

– Рашэнне спадара прэзідэнта і кіраўніцтва партыі «Права і справядлівасць» прыводзіць да таго, што патрапляем у такую сітуацыю, што ні памежная служба, ні паліцыя, ні іншыя службы, якія адпавядаюць за бяспеку жыхароў Падляшскага ваяводства, не маюць магчымасці з карыстання тых сродкаў. А маглі б ужо ў сакавіку атрымаць гэтыя грошы і закупіць патрэбнае абсталяванне.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым падкрэсліў, што для рэгіёна, які мяжуе з Беларуссю і знаходзіцца каля Сувальскага калідора, праграма SAFE мела асаблівае значэнне. З яе сродкаў планавалася фінансаванне дарог і інфраструктуры ў памежных паветах:

– 89 працэнтаў тых сродкаў павіны былі б выдаткаваныя для польскіх фірмаў, а мы, як Падляшскае ваяводства, стваралі б аб’яднанні, для выканная праграмы для рэгіёну. Нашыя фірмы маглі б быць выканаўцамі тых прац, або партнёрамі і маглі б скарыстацца з тых вялікіх сродкаў. Гэта было б каля 9 мільярдаў злотых у бюджэце міністра інфаструктуры.

Вядома, што Урад Дональда Туска між тым працуе над альтэрнатыўным механізмам, які дазволіць разблакаваць частку сродкаў праграмы SAFE, аднак, як адзначаюць палітыкі, гэта будзе толькі частка запланаваных інвестыцый.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя