На Палессі завяршылі выпрабаванні зенітнай ракеты. З-за гэтага на поўначы Украіны аб’яўлялі трывогу – паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Дзяржаўны камітэт ваеннай прамысловасці 10 снежня паспяхова правёў завяршальны этап выпрабаванняў айчыннай зенітнай кіраванай ракеты, якая павялічыла зону паражэння зенітнага ракетнага комплексу “Бук-МБ2” да 70 км, паведамілі ў ведамстве.
Паводле звестак праекта “Беларускі Гаюн”, стральба з “Бука” праводзілася на тэрыторыі былога авіяцыйнага палігона (Мерлінскі). На гэтай жа тэрыторыі размяшчаецца новая зона абмежавання палётаў. І менавіта з прычыны выпрабавальных запускаў на поўначы Украіны аб’яўлялі паветраную трывогу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: @Hajun_BY






