BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“На перамовы з дыктатарам трэба садзіцца, калі яму добра дадуць па пысе”

Увесь свет прыціх і чакае ад новаабранага прэзідэнта Амерыкі Дональда Трампа цудадзейных рашэнняў, якія спыняць войны і навядуць парадак у свеце. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла і працаваў у 80-х у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН, Андрэй Саннікаў лічыць Трампа непрадказальным чалавекам і адначасова амбіцыйным.

Гаворыць Андрэй Саннікаў:

– Ён непрадказальны, таму ён можа сёння адно рабіць, а заўтра іншае. Тое, што ён зараз узяў такі накірунак на танную нафту, вось гэта сур’ёзна, гэта ўжо стратэгтчнае рашэнне. Тое, што ён будзе прымушаць Украіну таксама садзіцца за перамовы,- вось гэта мяне палохае. На перамовы з дыктатарам трэба садзіцца, калі гэтаму дыктатару добра дадуць па пысе. Каб усё балела, і каб ён ратаваў сваё жыццё, а не свае хворыя фантазіі.

Але Андрэй Саннікаў упэўнены, што Трамп не будзе дазваляць, каб яго прыніжалі. І таму перамовы пойдуць па яго сцэнары. Але пакуль які гэта будзе сцэнар, можна толькі здагадвацца.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя