Людзі спускаліся ў бомбасховішчы, усю ноч адсочвалі інфармацыю, без перапынку гучалі сірэны. Так выглядала сённяшняя начная атака Ірана на Ізраіль вачыма ізраільцянаў.

Ізраіль. Ізраільская сістэма СПА “Жалезны купал” у час перахопу ракет, выпушчаных з Ірана.
Грамадзянка Беларусі і Ізраіля Ната Карнеева падзялілася сваімі перажываннямі:
– Я спала на таблетках. У нас былі сірэны на поўдні. На поўначы не было. Так што на поўначы было адносна ціха. Толькі ляталі нашыя самалёты. Таму што калі ідзе вайна, то даволі хутка пачынаеш разлічаць гукі. Я выходзіла на балкон курыць і чула, як нашыя войскі адказваюць Лівану.
Разам з атакай Ірану для Ізраіля небяспечным застаецца ліванскі накірунак, дзе таксама ў бліжэйшы час можа разгарэцца ваенны канфлікт з Хізбалой. Больш за тое, не выключаецца падаўжэнне ваеннай аперацыі ў Сектары Газа, паколькі звыш сотні ізраільскіх закладнікаў так і не былі вызваленыя з палону ХАМАС.
Цалкам матэрыял:
***
Жыццё ідзе як звычайна пасля начной атакі Ірана на Ізраіль. Сур’ёзных ахвяраў няма. Людзі выходзяць на працу. Адзінае што – адмененыя актыўныя вакацыі для дзяцей, – распавёў грамадзянін Ізраіля з беларускімі караннямі Яўген Пекер:
– Сказаць, што я штосьці адметнае бачыў – не магу. Недзе ў 11 гадзін вечара па ізраільскім часе стала вядома, што і дроны, і ракеты ўжо запушчаны. Далей кожная сям’я разбіралася па-своему. Мы перабраліся спаць у адзін пакой, які найбольш бяспечны.
Атака Ірана на Ізраіль адбылася ў ноч з 13 на 14 красавіка. Іранская дзяржава выпусціла сотні дронаў і балестычных ракет па ізраільскай тэрыторыіі. 99% працэнтаў былі збітыя ізраільскімі сіламі і сіламі партнёраў.
Цалкам размова:
***
Пра рэакцыю жыхароў Ізраіля гаворыць беларускі праваабаронца Барыс Бухель:
– Ізраіль паказаў тэхналагічную перавагу. Амаль 100% збіта. Толькі адна ракета патрапіла ў цэль. На ваенную базу ўпала. Гавораць, што Ізраіль разбамбіў консульства. Гэта хлусня. Побач з консульскім аддзелам Ірана ёсць будынак, які не з’яўляецца будынкам пасольства. Ізраіль паступіў законна – разбамбіў гэты будынак, таму што там сабраліся генералы і палкоўнікі, якія планавалі атаку на Ізраіль. Ізраільская разведка іх засякла і знішчыла.
Еўразвяз асудзіў атаку Ірана на Ізраіль. ЗША і Велікабрытанія дапамаглі Ізраілю паспяхова абараніць сваю тэрыторыю. Па словах Барыса Бухеля, няма сумневу ў тым, што іх дзяржава выстаіць у барацьбе з тэрарыстамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






