BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На поўначы Ізраіля сітуацыя абвастраецца

У паўнамаштабную вайну можа пераўтварыцца канфлікт Лівана з Ізраілем ужо да пачатку лета. У гэтым перакананы грамадзянін Беларусі і Ізраіля Яўген Акаеў. Да таго ж, далей ідзе ваенная аперацыя ў Сектары Газа.

Фото: AP Photo

Яўген распавёў пра тое, што цяпер варта ведаць пра ізраільскую сітуацыю:

Відаць, галоўнае дзве рэчы: гэта пачатак аперацыі ў Рафахе і абвастрэнне сітуацыі на Поўначы. Там зараз яшчэ болей прылёт ракет, яшчэ болей сутычак. Усё ідзе да таго, што вайна на поўначы ў хуткім часе перарасце ў нейкую поўмаштабную фазу. Не так як раней – перакідваліся ракетамі, а пачнецца штосьці больш істотнае.

Дзейсны палестына-ізраільскі канфлікт доўжыцца звыш 200 дзён і пачаўся з тэрарыстычнага акта сёмага кастрычніка мінулага года, які дзейсціў ХАМАС. Захоўваецца разам з тым напружанасць з Ліванам і Іранам.

Беларускае Радыё Рацыя