BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На поўначы Скандынавіі пачаліся маштабныя вайсковыя вучэнні NATO

На поўначы Скандынавіі пачаліся маштабныя вайсковыя вучэнні NATO Nordic Response 2024.

Фота: forsvaret.no

Вучэнні адбываюцца пад кіраўніцтвам Нарвегіі, у іх упершыню ўдзельнічае Фінляндыя, піша hromadske.ua.

Гэта вялікія вайсковыя вучэнні на сушы, на моры і ў паветры. У іх возьмуць удзел каля 20 тысяч вайскоўцаў з больш як дзесяці краін, у тым ліку і ЗША. Будуць задзейнічаны больш за 50 падводных лодак, фрэгатаў, карветаў, авіяносцаў і розных дэсантных судоў, а ў паветры — больш за 100 знішчальнікаў, транспартных самалётаў, самалётаў марской разведкі і верталётаў.

Вучэнні працягнуцца да 15 сакавіка. Яны з’яўляюцца часткай маштабных вучэнняў NATO. Вайскоўцы адпрацуюць сцэнарый нападу Расеі на тэрыторыю альянсу.