BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На працягу кастрычніка Расея выпусціла па Украіне больш за 1900 “шахедаў”

У МЗС Украіны заклікалі саюзнікаў дазволіць Украіне біць па месцах базіравання “шахедаў” і складах у РФ, паведамляе unian.net.

На працягу кастрычніка расейскія акупанты запусцілі па Украіне 1908 “шахедаў”, што складае каля 62 дроны ў дзень.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Паводле яго слоў, РФ толькі ў ноч на 2 лістапада запусціла 71 дрон тыпу “шахед” па Кіеве і іншых гарадах Украіны.

Таксама на працягу верасня расейскае войска прымяніла супраць Украіны 1331 “шахед”, што прыкладна складае 44 беспілотнікі ў дзень.

“Дайце дазвол Украіне біць па іх пунктах базавання і складах у Расеі. Дазвольце партнёрам перахапляць іх у нашым небе. Зніміце ўсе абмежаванні на абарону жыцця ад тэрору”, – заклікаў Сібіга.