BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На прадстаўнікоў Народных амбасадаў завялі крымінальныя справы

На працу прадстаўнікоў Народных Амбасадаў ніякім чынам не паўплываюць заведзеныя крымінальныя палітычна матываваныя справы.

А наадварот – гэта паказчык таго, што беларуская ўлада адчула сур’ёзную «канкурэнцыю» у замежжы ў дыпламатычным накірунку, – распавяла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева:

— Папраўдзе, гэта не было нейкім сюрпрызам, бо некаторым прадстаўнікам народных амбасадаў ужо паступалі раней нейкія пагрозы. І трэба помніць, што першую крымінальную справу супраць прадстаўнікоў народных амбасадаў завялі яшчэ ў 2020 годзе, на наступны дзень пасля адкрыцця. Праз тэлевізію нам паведамілі, што ёсць крыміналка. Праз паўгода завялі яшчэ адну па іншым артыкуле, за пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Аляксандра Мамаева падагульніла, што цяпер самы просты спосаб скантактавацца з Народнымі Амбасадамі – гэта напісаць у адпаведнае прадстаўніцтва праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя