BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“На прапанову Польшчы адкрыць пераход у Баброўніках Лукашэнка адказаў атакамі мігрантаў на мяжы”

У тым, што краіны-суседзі “адгароджваюцца ад Беларусі жалезнай заслонай”, вінаваты рэжым Аляксандра Лукашэнкі, заявіў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Напружанасць на мяжы, паводле яго слоў, скончыцца толькі тады, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай.

Палітык звярнуў увагу, што пасля заявы прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска аб магчымым адкрыцці памежнага пераходу ў Баброўніках “мінула цэлая серыя” нападаў мігрантаў з “камянямі і халоднай зброяй” на польскіх пагранічнікаў і вайскоўцаў.

“Польшча зрабіла першы крок – прапанавала адкрыць Баброўнікі. Чым адказаў Лукашэнка? Ён стаў адпраўляць польскіх памежнікаў у шпіталь з сур’ёзнымі раненнямі”, – адзначыў Латушка.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўразвязу працягваецца з вясны 2021 года. Улады Польшчы і краін Балтыі лічаць яго гібрыднай атакай, арганізаванай рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl