Каля 90 краін і арганізацый зарэгістраваліся для ўдзелу ў Саміце міру, які адбудзецца ў Швейцарыі 15-16 чэрвеня, заявіла прэзідэнт краіны Віёла Амгерд. Яна расказала журналістам, што большасць удзельнікаў будуць прадстаўлены на роўні кіраўнікоў дзяржаў або ўрадаў.

Прэзідэнт адзначыла, што сустрэча накіравана на «сумеснае вызначэнне дарожнай мапы» адносна таго, як прыцягнуць Расею да будучага мірнага працэсу. Агулам было разаслана каля 160 запрашэнняў.
У Расеі, якую не запрасілі на саміт, заявілі, што перамовы аб міры ва Украіне ня будуць мець сэнсу без удзелу Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя