Удзельнікі саміту NATO ўхвалілі дэклярацыю, у якой пацвердзілі прыхільнасць калектыўнай абароне, прадугледжаную артыкула 5 дагавору аб тым, што напад на аднаго з чальцоў альянсу з’яўляецца нападам на ўсіх.

У дакуменце адзначаецца, што Расея застаецца крыніцай «доўгатэрміновай пагрозы еўраатлантычнай бяспецы». З улікам гэтага аспекту, а таксама захавання пагроз тэрарызму, краіны NATO абавязаліся да 2035 году дасягнуць выдаткаў на асноўныя абаронныя патрэбы, а таксама звязаныя з абаронай і бяспекай выдаткі, на ўзроўні 5 % ВУП штогод з мэтай гарантавання выканання індывідуальных і калектыўных абавязкаў, згодна з артыкулам 3 Вашынгтонскага дагавору.
Апрача таго, краіны Альянсу пацвердзілі, што прадоўжаць дапамагаць Украіне, бяспека якой спрыяе бяспецы NATO. У 2026 годзе саміт NATO будзе прымаць Турцыя.






