BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На сустрэчы з польскім дэпутатам Латушка заклікаў інвеставаць у Беларусь

Адкрытасць для беларусаў межаў і стварэнне новых магчымасцей для атрымання імі віз абмеркаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка са старшынёй камітэта па справах ЕЗ польскага Сейма Міхалам Кабоска, паведамляе прэс-служба АПК.

Палітык прапанаваў стварыць групу стратэгічных партнёраў дэмакратычнай Беларусі з краін ЕЗ, заклікаўшы “інвеставаць у беларускае грамадства, каб з Беларусі не зрабілі Паўночную Карэю”.
Таксама экс-дыпламат адзначыў неабходнасць “выпрацоўкі эфектыўнай стратэгіі Еўразвязу” і канкрэтных дзеянняў з яго боку ў дачыненні да Беларусі.

Латушка абазначыў “прыярытэтныя патрэбы беларускага грамадства”, якія патрабуюць падтрымкі з боку Еўрапейскай супольнасці: фінансаванне незалежных медыяў, грамадзянскіх структур і ініцыятыў, прызнанне інстытутаў беларускіх дэмсіл, прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы.

Акрамя таго, палітыкі закранулі пытанне “гарманізацыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расеі”.
14 траўня Латушка на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім папрасіў яго падтрымаць у знешняй палітыцы падыход “аб недапушчальнасці ізаляцыі беларускага народа, які зацікаўлены ў пабудове дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы”.

Беларускае Радыё Рацыя