Праўладная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі паведамляе, што на другі дзень датэрміновага галасавання сёлетняга выбарчага фарса былі зафіксаваны, «пазаштатныя сітуацыі».

«На двух участках былі спробы сфатаграфаваць запоўненыя бюлетэні. Камісія адразу адрэагавала на дадзеныя інцыдэнты», – напісана ў тэлеграм-канале, звязаным з Федэрацыяй прафсаюзаў.
Згодна з Выбарчым кодэксам, фота і відэаздымка запоўненага бюлетэня забаронена «ў мэтах захавання тайны галасавання». Адказнасць – да 15 базавых велічынь (зараз гэта 630 рублёў).
Нядаўна ЦВК стаў пагражаць беларусам штрафамі за фота ці відэа бюлетэня падчас выбараў, а таксама забараніў выносіць бюлетэнь з выбарчага ўчастку.У Беларусі такія правілы з’явілася пасля 2020 году, калі людзі масава рабілі фота бюлетэняў, каб потым даказаць, што не Аляксандр Лукашэнка перамог на выбарах.
Беларускае Радыё Рацыя






