Бел-чырвона-белы сцяг паднялі байцы палка Каліноўскага на ўездзе ў Пакроўск Данецкай вобласці. Яны ўдзельнічаюць у абароне гэтага ўкраінскага горада.

«Тут поплеч з украінскім войскам стаяць і нашыя ваяры з палка імя Кастуся Каліноўскага. Пад Пакроўскам загінула беларуская гераіня Марыя Зайцава. У памяць пра яе і ўсіх беларускіх добраахвотнікаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны, на ўездзе ў горад быў узняты беларускі нацыянальны сцяг», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы каліноўцаў.
Расейскія войскі вядуць наступ на горад, каб выйсці, у тым ліку, на адміністрацыйныя межы Данецкай вобласці.






