Ужо ў гэтым месяцы верагодны чарговы візіт у Беларусь амерыканцаў. Прычым на волю можа выйсці як мінімум удвая большая група, чым мінулым разам. Такой думкі прытрымліваецца палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк”Аляксандр Класкоўскі. “Мы ўжо прывыклі да працэсу, які больш за год вядуць амерыканскія дыпламаты, чакаем новых стадый, гадаем, колькіх зараз адпусцяць і каго менавіта”, – кажа эксперт:

– Я думаю, што працэс вось гэтай вялікай угоды паміж Менскам і Вашынгтонам працягваецца, ёсць шэраг сімптомаў, якія пра гэта гавораць, у прыватнасці Аляксандр Лукашэнка прагаварыўся. Калі ён 8 сакавіка наведваў рэстаран “Макбай”, то ён сказаў, што неўзабаве прыедуць амерыканцы, трэба, маўляў, іх сюды прывезці, паказаць, як мы сваімі сіламі замянілі гэты “Макдональдс”, каторы сышоў.
Згодна дадзеных, апублікаваных на старонцы праваабарончага цэнтра “Вясна”, станам на 10 сакавіка ў Беларусі — 1139 палітвязняў. “Большая частка гэтых людзей трапіла пад палітычна матываваны крымінальны пераслед у сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе”, – дадаецца на сайце праваабарончай структуры.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






