BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На выбарах у Чэхіі перамог рух Андрэя Бабіша ANO

На выбарах у Палату дэпутатаў — ніжнюю палату парламента Чэхіі — перамог рух ANO былога прэм’ер-міністра, мільярдэра і еўраскептыка Андрэя Бабіша. Пасля падліку 99% бюлетэняў ANO атрымлівае каля 34,6% галасоў, а праеўрапейская кааліцыя «Разам» (SPOLU), якую ўзначальвае цяперашні прэм’ер Петр Фіяла, — каля 23%.

Андрэя Бабіш
Андрэй Бабіш

Фота: EPA – ELTA

ANO не набірае большасці ў парламенце, партыі давядзецца фарміраваць кааліцыю з іншымі палітычнымі сіламі. Працаваць з кааліцаяй SPOLU Пятра Фіялы партыя ANO не гатовая (як, зрэшты, і Фіяла — з ANO), найбольш верагодныя партнёры Бабіша — вельмі правыя «Свабода і прамая дэмакратыя» і «Аўтамабілісты для сябе». Раней падобныя палітычныя сілы ніколі не ўдзельнічалі ва ўрадзе. Адзін з магчымых сцэнарыяў — стварэнне ўраду меншасці.

Акрамя ANO і «Разам», у парламент праходзяць яшчэ чатыры партыі:

  • STAN («Мэры і незалежныя», частка дзейнай кіруючай кааліцыі) — каля 11%;
  • праеўрапейская Пірацкая партыя8,9%;
  • ультраправая SPD («Свабода і прамая дэмакратыя») — 7,8%;
  • «Аўтамабілісты» (права-папулісцкая, еўраскептычная партыя, што ўваходзіць у адну фракцыю з ANO у Еўрапарламенце) — 6,8%.

Вельмі левы рух «Хопіць!» (Stačilo!), які выступае за выхад з ЕЗ і згадваўся ў якасьці магчымага, хоць і невідавочнага, партнёра ANO, пяціадсоткавы барʼер не пераадолеў.