BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На выбарах у КР не змог прагаласаваць Юрый Губарэвіч

Апоўначы завяршылася галасаванне на выбарах у Каардынацыйную Раду трэцяга склікання. За тры дні выбараў прагаласавалі амаль сем тысяч беларусаў.

На выбарах у Каардынацыйную Раду не змог прагаласаваць Юрый Губарэвіч. Пра гэта лідар Руху “За Свабоду” паведаміў у сацсетках: не прагаласаваў, бо ў дадзены момант не маю на руках беларускага пашпарта. Так нам расказаў беларускі палітык, адзін з лідараў спісу №9 “Каманда Паўла Латушкі і Руху “За Свабоду”. Ён тут вылучае нават пазітыўныя моманты:

– Сістэма, якая з дастаткова высокай ступенню абароны, яна не прымае нейкія іншыя дакуманты і не прымае ксеракопіі. Шчыра скажу, што я нават паспрабаваў патэставаць яе яшчэ да пачатку асноўных дзён галасавання, калі сістэма стала даступная. Ксеракопія не праходзіць, бо адсутнічае магчымасць для нейкіх маніпуляцый. Маю вялікае спадзяванне, што ўсе тыя галасы, якія будуць залічаны, яны з’яўляюцца галасамі сапраўдных людзей.

Напярэдадні завяршылася галасаванне ў Каардынацыйную раду, гэты прадстаўнічы орган, беларуская апазіцыя стварае за мяжой і пазіцыянуе яго, як протапарламент. Спіс нумар 9 “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”, другім нумар у якім з’яўляецца палітык Юрась Губарэвіч набраў найбольшую колькасць галасоў — 35%.

Беларускае Радыё Рацыя