На выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі больш за 5000 чалавек.
У першы дзень выбараў прагаласавалі 2463 чалавекі, да канца другога дня іх колькасць узрасла да 4640. Па стане на 11:00 прагаласавалі 5029 чалавек. За ноч і раніцу панядзелка, да 11:00, прагаласавалі 389 чалавекі.
Галасаванне скончыцца сёння ў 23:59.
Выбары праводзяцца ў цяжкіх умовах, калі кандыдаты і выбаршчыкі падвяргаюцца пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі, які прызнае і Каардынацыйную раду, і выбарныя спісы “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, за спрыянне дзейнасці якім можа пагражаць рэальны турэмны тэрмін.