BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На выбары ў КР зарэгістраваны ўсе 9 спісаў

Камісія па выбарах у Каардынацыйную раду Беларусі зарэгістравала ўсе 9 спісаў, паведаміла “Еўрарадыё” яе старшыня Алена Прыходзька.

Агулам балатуюцца 174 чалавекі замест 175, пра якіх паведамлялася раней. “Адзін кандыдат са спіса “Ваш голас” выбыў на этапе рэгістрацыі”, — патлумачыла Прыходзька.

Усе зарэгістраваныя ўжо ведаюць пра рашэнні, спісы мусяць быць неўзабаве апублікаваныя.

Выбары ў Каардынацыйную Раду пройдуць з 11 па 17 траўня. Як і ў мінулы раз, прагаласаваць можна будзе праз адмысловую платформу.