BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Начная атака беспілотнікаў на Украіну

Вайна ва Укаіне. Ночная атака беспілотнікаў на Украіну. Расея ўмацоўвае мяжу і вядзе дыверсійную дзейнасць.

У нядзелю на фронце ва Украіне адбыліся 74 баявыя сутычкі з расейцамі, гаворыцца ў справаздачы ўкраінскага генштабу.

Расейцы выпусцілі 7 рэактыўных снарадаў і нанеслі 10 авіяўдараў, таксама вяліся артылерыйскія абстрэлы. Ёсць параненыя і загінулыя сярод мірнага насельніцтва. Былі разбураны навучальная ўстанова, жылыя дамы і іншыя элементы грамадзянскай інфраструктуры.

Мінулай ноччу расейцы зноў задзейнічалі беспілотнікі «Шахед» — усяго восем. Усе яны былі збітыя ўкраінскімі СПА, не дасягнуўшы цэляў. Яны абрынуліся на Чарнігаўскую і Сумскую вобласці.

Украінцы адбівалі расейскія атакі ў напрамку Лімана, Бахмута і Харкава. Расея падтрымлівае значную ваенную прысутнасць у памежнай з Украінай зоне і вядзе дыверсійную дзейнасць, каб не даць украінскім войскам пранікнуць на сваю тэрыторыю.

Беларускае Радыё Рацыя