BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Начны адказ Пуціна

Начальнік Расеі выйшаў да сабраных журналістаў а палове другой ночы і выступіў з заявай.

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле без аніякіх папярэдніх умоваў. Пры тым ён назваў дату пачатку перамова ў – 15 траўня.

Расейскі дыктатар папярэдне звярнуўся да прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана з просьбай даць пляцоўку для перамоваў. Пуцін у сваім начным выступе сказаў, што Расея нібыта настроеная на сур’ёзныя перамовы з Украінай, у тым ліку на доўгатэрміновае спыненне агню. Пры тым ён звінаваціў УСУ ў парушэнні перамір’я ў гонар 9 траўня.

У сваім выступе Пуцін дзякаваў за пасярэдніцтва краінам трэцяга свету, а ў канцы і ЗША, а сваю заяву скончыў загадкавай згадкай пра Бога: «Паколькі ўжо палова другой ночы — адпускаю вас усіх з Богам. Да пабачэння!»

Прыпомнім, што па выніках перамоваў у Стамбуле ў 2022 годзе была складзена дамова, якую ва Украіне небезпадстаўна лічаць капітуляцыяй. Гатая псеўдамірная дамова значна абмяжоўвала украінскае войска і яе суверэнітэт у знешняй палітыцы.

Начны выступ Пуціна стаўся фактычным адказам на той цвёрды зварот, які адрасавалі Расеі лідары Еўразвяза пры падтрымцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа днём 10 траўня.

Беларускае Радый Рацыя