Адзін з самых страшных удараў па Кіеве быў мінулай ноччу. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Больш за 440 дронаў і 32 ракеты.

Скрыншот
“Цяпер у Кіеве спрабуюць дастаць людзей з-пад завалаў звычайнага жылога дома. Колькі іх, цяпер незразумела. Расейцы разбурылі цэлы пад’езд. Усяго пашкоджаныя дамы ў васьмі раёнах Кіева. Да гэтага часу працягваюцца работы пасля ўдару па Адэсе, ратавальнікі працуюць на ўсіх месцах прылётаў. Усім пацярпелым аказваецца неабходная дапамога, вядома пра 75 параненых людзей. Па стане на гэты час 15 загінулых”, – напісаў украінскі лідар.
Таксама на працягу ночы былі атакаваныя Адэса, Запарожжа, Чарнігаўшчына, Жытоміршчына, Кіравоградшчына, Мікалаеўшчына і Кіеўская вобласць.
Зяленскі адзначыў, што Пуцін гэта робіць выключна таму, што можа сабе дазволіць працягваць вайну.
“Ён хоча вайны і далей. Дрэнна, калі моцныя гэтага свету заплюшчваюць на гэта вочы”, – напісаў Зяленскі.
Беларускае Радыё Рацыя