BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Над Чорным морам збіты расейскі знішчальнік Су-30

Над Чорным морам збіты знішчальнік расейскай марской авіяцыі Су-30. Гэта адбылося за 50 км на захад ад Наварасійска. Самалёт трапіў пад агонь з украінскіх безэкіпажных катэраў і быў збіты.

Фота: Міністэрства абароны РФ

Лётчыкі катапультаваліся, але падабраць іх з вады не было каму. Ні вайсковыя караблі, ні верталёты не вырашаліся падабрацца на месца здарэння, каб не быць падбітымі. У выніку лётчыкаў забраў грамадзянскі сухагруз, які праплываў непадалёку. Украінцы вырашылі не атакаваць яго, нягледзячы на наяўнасць ваеннай цэлі на борце.

У ГУВ Украіны пацвердзілі збіццё варожага самалёта з беспілотнай марской платформы Magura. Раней робат Magura ужо збіваў два расейскія верталёты, зараз, упершыню ў свеце, быў знішчаны самалёт.