BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Надзвычайнае становішча уведзена ў Белгарадскай вобласці Расеі

У памежнай з Украінай Белгарадскай вобласці Расеі ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Рашэнне прадыктавана атакамі Узброеных сіл Украіны.

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у сацсетках паведаміў аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча «на рэгіянальным узроўні» з магчымасцю яго пераводу «на федэральны ўзровень».

З дзявятага жніўня ў памежных з Украінай Курскай, Белгарадскай і Бранскай абласцях дзейнічае «рэжым анты-тэрарыстычнай Аперацыі (АТО)». Яго ўвялі ў мэтах «гарантавання бяспекі грамадзян і падаўлення пагрозы тэрарыстычных актаў з боку ўкраінскіх дыверсійна-разведвальных падраздзяленняў з украінскага боку».

Два дні раней, 7 жніўня, надзвычайнае становішча рэгіянальнага ўзроўню было ўведзена ў Курскай вобласці ў сувязі з абстрэлам Узброеных сіл Украіны і баявымі дзеяннямі ў рэгіёне. Праз два дні ён быў перакваліфікаваны ў федэральны ўзровень.

У панядзелак расейцы пацвердзілі, што ўкраінскія войскі ўзялі пад кантроль як мінімум 28 гарадоў у Курскай вобласці.

Іншага меркавання прытрымліваецца Кіеў.  У аўторак галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі падчас дакладу прэзідэнту  паведаміў, што ўкраінскія войскі за 13 жніўня прасунуліся ў Курскай вобласці на адлегласць ад 1 да 3 кіламетраў і атрымалі кантроль над тэрыторыяй у 40 квадратных кіламетраў. Паводле Сырскага, цяпер пад кантролем Украіны знаходзяцца 74 населеныя пункты Курскай вобласці Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фотв: расСМІ