BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Найменш 15 чалавек загінулі ў выніку ўдару дрона ў Днепрапятроўскай вобласці

Расейскія акупанты ўдарылі дронамі побач са службовым аўтобусам з шахцёрамі ў Паўлаградскім раёне Украіны, загінулі найменш 15 чалавек. Яшчэ сямёра шпіталізаваныя з раненнямі, паведамляе euronews.

Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Днепрапятроўшчыны

Старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхась Валынец паведаміў, што мэтай удару расейцаў было вуглездабыўнае прадпрыемства, побач з якім знаходзіўся аўтобус з працаўнікамі шахты. Паводле яго звестак, расейскія вайскоўцы выпусцілі па прадпрыемстве 4 БПЛА тыпу “Шахед”.

Некалькі гадзін раней расейцы атакавалі Запарожжа. Пад ударам апынуўся радзільны дом. Мясцовыя ўлады паведамляюць аб шасці пацярпелых, сярод якіх дзіця.