BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наколькі Ізраіль уплывае на архітэктуру бяспекі Еўропы і ЗША?

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё 15 лютага прыбыў у Ізраіль з першым візітам пасля ўступлення на пасаду. Візіт адбыўся адразу пасля Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, што падкрэслівае асаблівае значэнне, якое Вашынгтон надае Ізраілю ў сучасных міжнародных працэсах. 

Асаблівую ролю Ізраіля ў палітыцы бяспекі як ЗША, так і Еўропы, адзначае беларускі грамадскі актывіст, жыхар Ашкелона Барыс Балтэ:

-Галоўнае зараз – гэта стратэгія адміністрацыі Трампа па Блізкім Усходзе, каардынацыя з саюзнікамі ЗША. Ізраіль не так моцна зацікаўлены еўрапейскімі пытаннямі, акрамя таго тут вайна, свае праблемы. Прымае невялікі ўдзел у еўрапейскіх справах, з вяртаннем Трампа ў Белы дом Ізраіль пачаў перадаваць зброю Украіне, але робіцца гэта не на прамую.

Балтэ таксама адзначыў, што досвед такіх ізраільскіх лабісцкіх арганізацый, такіх як AIPAC , можа быць карысны беларускай апазіцыі ў барацьбе за вызваленне палітвязняў і узмацнення сваёй ролі ў свеце.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Кобі Гідыён/GPO