BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наколькі кібербяспечныя выбары ў КР-2024?

Пра адключэнне інтэрнэту ў Беларусі эксперты разважалі тэарэтычна апошнія тры гады, пакуль у навагоднюю ноч не адбыўся падазроны збой у працы YouTube. Ці могуць падобныя збоі быць зладжаны з боку Менску падчас анлайн-выбараў у Каардынацыйную раду сёлета, разважае прадстаўніца “Кіберпартызан” Юліяна Шэметавец:

– Тэарэтычна могуць. Гледзячы на тое, якая тэхналогія будзе абраная на выбарах у галасаванні. Мы таксама на сувязі з Паўлам Ліберам. Будзем кансультавацца, вырашаць, выбіраць найлепшы спосаб, але пакуль нельга на 100% сказаць, што ГУБАЗіК не зможа ўмяшацца. Мы спрабуем і робім усё магчымае, каб тэхналогія была бяспечнай і гарантавала, што адзін чалавек – адзін голас.

Выбары ў Каардынацыйную раду павінны адбыцца ўжо ў сакавіку. Гэта будзе ўжо яе трэці склад. У новай радзе будзе 120 чалавек, з якіх 8 зараз знаходзяцца за кратамі. Яе абяруць на два гады, і зрабіць гэта можа кожны беларус праз анлайн-галасаванне.

Беларускае Радыё Рацыя