Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская апублікавала зварот з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі, які адзначаецца 21 мая. Роўна тры гады таму ў калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак.
«Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю — публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі — гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі», – гаворыцца ў звароце:
«Мы — голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя