Хусіты працягваюць атаку на Ізраіль, а ХАМАС заяўляе аб гатовасці вызваліць частку ізраільскіх закладнікаў. Разам з тым, пакуль далёка ад урэгулявання канфлікту на Блізкім Усходзе.

Пра сітуацыю распавёў грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся і жыў у Беларусі, Барыс Чарнаглаз:
– Сітуацыя змянілася, але яна вельмі напружаная, таму што нават тое, што адбываецца ў Сірыі? зусім не заціхла. Там напружаная і нявызначаная сітуацыя, таму што тыя, хто цяпер узялі ўлада, якія Асада вымусілі пакінуць Сірыю і яго ўладe, вельмі такія людзі непрадказальныя. Гэта такія радыкальныя ісламісты.
Барыс Чарнаглаз падагульніў, што нейкіх змястоўных зменаў на Бліжнім Усходзе можна чакаць толькі пасля 20 студзеня – даты інаўгурацыі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






